1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Алжыра Абдэльазіза Бутэфліку з нацыянальным святам - Днём Рэвалюцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Беларусь імкнецца да развіцця канструктыўнага супрацоўніцтва з Алжырам у гандлёва-эканамічнай, палітычнай і іншых сферах дзейнасці. Разлічваю на далейшае ўмацаванне адносін паміж нашымі дружалюбнымі краінамі на аснове прынцыпаў даверу і ўзаемнай выгады", - гаворыцца ў віншаванні.