15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Нікарагуа Даніэля Артэга і грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Спадзяюся на далейшае ўмацаванне супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі на прынцыпах дружбы і ўзаемнай павагі, больш поўную рэалізацыю існуючага патэнцыялу ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах", - гаворыцца ў віншаванні.