15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Рэўвена Рыўліна і ўвесь народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гістарычныя лёсы беларусаў і яўрэяў цесна пераплецены дзякуючы шматгадовым традыцыям самаахвярнасці і падтрымкі. Наша дружба загартавана памяццю аб узаемнай дапамозе падчас самых складаных выпрабаванняў, якія выпалі на долю чалавецтва", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сучасныя Беларусь і Ізраіль з'яўляюцца перакананымі прыхільнікамі прынцыпаў роўнасці і ўзаемапавагі. "Менавіта гэтыя каштоўнасці служаць асновай добрых і адкрытых адносін. Упэўнены, што ў бліжэйшай будучыні мы здолеем вярнуцца да звыклага ладу жыцця і істотна ажывіць супрацоўніцтва ва ўсіх сферах нашага агульнага інтарэсу", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рэўвену Рыўліну здароўя, падтрымкі ў грамадстве і поспехаў на палітычнай ніве, а жыхарам Ізраіля - мірнага неба, салідарнасці і хуткага пераадолення часовых цяжкасцей.