Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Ліс 2020

Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
Фота з архiва

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 лістапада разгледзеў кадравыя пытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Маркевіча Анатоля Мечыслававіча - міністрам культуры;

Назаранку Юрыя Генадзьевіча - першым намеснікам міністра ўнутраных спраў - начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі;

Карпянкова Мікалая Мікалаевіча - намеснікам міністра ўнутраных спраў - камандуючым унутранымі войскамі;

Любімава Андрэя Юр'евіча - начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама;

Сянько Юрыя Аляксеевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы;

Раўкова Андрэя Аляксеевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы;

Канюка Аляксандра Уладзіміравіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія;

Мяцеліцу Андрэя Мікалаевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан;

Узяткіна Паўла Уладзіміравіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кенія і па сумяшчальніцтве ў Аб'яднанай Рэспубліцы Танзанія, Рэспубліцы Уганда, Федэратыўнай Рэспубліцы Эфіопія, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Афрыканскім саюзе, Праграме ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЕП) і Праграме ААН па населеных пунктах (ААН-Хабітат);

Кухарэвіч Алену Іванаўну - першым намеснікам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта;

Тарасюк Наталлю Валянцінаўну - намеснікам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі