20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка разгледзеў кадравыя пытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Мартынюка Леаніда Аляксеевіча - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам па Магілёўскай вобласці;
Бурака Канстанціна Віктаравіча - кіраўніком Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
Еўдачэнку Андрэя Аляксандравіча - пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Арганізацыі па забароне хімічнай зброі па сумяшчальніцтве;
Ермаловіча Максіма Леанідавіча - пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Міжнароднай марской арганізацыі па сумяшчальніцтве.
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
Барташа Сяргея Іванавіча - старшынёй Бярозаўскага райвыканкама;
Мароза Мікалая Мікалаевіча - старшынёй Ляхавіцкага райвыканкама;
Сойкі Андрэя Васільевіча - генеральным дырэктарам ААТ "Нафтан";
Карчэўскай Наталлі Уладзіміраўны - рэктарам УА "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў";
Лапцевай Наталлі Яўгенаўны - рэктарам УА "Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт";
Бахановіча Аляксандра Генадзьевіча - рэктарам УА "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт";
Гарошкі Аляксандра Васільевіча - намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.