26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 снежня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Цярэнцьева Сяргея Леанідавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве;
Даўгаполаву Марыну Іванаўну - пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры статутных і іншых органах Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
Часнака Ігара Мікалаевіча - першым намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама;
Пранюка Віктара Францавіча - намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама;
Марковіча Ігара Іванавіча - старшынёй Полацкага райвыканкама;
Шылава Васіля Мікалаевіча - старшынёй Верхнядзвінскага райвыканкама;
Лындзіна Алега Міхайлавіча - старшынёй Талачынскага райвыканкама;
Дылюка Сяргея Віктаравіча - старшынёй Нараўлянскага райвыканкама;
Шатуева Генадзя Мікалаевіча - старшынёй Карэліцкага райвыканкама;
Гершгорына Уладзіслава Уладзіміравіча - старшынёй Ашмянскага райвыканкама;
Гарбачэўскага Аляксандра Вячаслававіча - старшынёй Касцюковіцкага райвыканкама;
Шацкага Сяргея Мікалаевіча - старшынёй Крычаўскага райвыканкама;
Сівакова Аляксандра Іванавіча - кіраўніком адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля;
Салаўёва Пятра Аляксандравіча - кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва;
Бубена Анатоля Анатольевіча - старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам";
Шустава Ігара Паўлавіча - генеральным дырэктарам ААТ "Мінск Крышталь" - кіруючая кампанія холдынга "Мінск Крышталь Груп";
Пірштука Баляслава Казіміравіча - першым намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
Гунько Сяргея Марцінавіча - першым намеснікам міністра прамысловасці;
Філіпавай Наталлі Мікалаеўны - намеснікам міністра юстыцыі;
Андрэева Андрэя Уладзіміравіча - генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Шанхаі (Кітайская Народная Рэспубліка);
Цылько Аксаны Мікалаеўны - старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці;
Комлача Дзмітрыя Іванавіча - генеральным дырэктарам РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі";
Хрола Вячаслава Васільевіча - членам Віцебскага аблвыканкама.