26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Брыля Вячаслава Станіслававіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Гана і Рэспубліцы Камерун;
Гучка Аляксандра Яўгенавіча - старшынёй Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
Рагашчука Мікалая Міхайлавіча - намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама;
Шчуплянкова Анатоля Леанідавіча - старшынёй Бялыніцкага райвыканкама;
Барташэвіча Івана Мікалаевіча - старшынёй Круглянскага райвыканкама;
Пятрушы Дзмітрыя Віктаравіча - кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска;
Шведа Аляксея Дзмітрыевіча - генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Стамбул (Турэцкая Рэспубліка);
Трубілы Генадзя Аляксеевіча - першым намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
Смірнова Віталя Аляксеевіча - намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
Бузоўскага Ігара Іванавіча - намеснікам міністра інфармацыі;
Старавойтавай Ірыны Анатольеўны - першым намеснікам міністра адукацыі;
Карпяка Уладзіміра Валянцінавіча - генеральным дырэктарам ААТ "Белшына".