16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 лютага сустрэнецца з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў на сустрэчы з замежнымі і беларускімі журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы пытанні бяспекі, абароны будзем абмяркоўваць. Але галоўнае (я ўжо гаварыў, што мы недзе ў красавіку-маі рыхтуем пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета) - абмяркуем пытанні і эканамічнага, і ваеннага, і палітычнага характару, якія будуць абмяркоўвацца на Вышэйшым дзяржаўным савеце. Адно з важнейшых пытанняў: мы ўсё ж такі хочам паглядзець, як урады Беларусі і Расіі выконваюць пастаўленыя намі задачы. Перш за ўсё эканамічныя: па энерганосьбітах, адзіным рынку, імпартазамяшчэнні - як фінансуюцца, як рэалізуюцца. Гэта цэлы комплекс пытанняў. Таму мы ўсе пытанні будзем абмяркоўваць. І калі мы выйдзем на пытанне нашай сумеснай групоўкі ў Беларусі, вядома, будзем і гэта абмяркоўваць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Гаворачы аб рэгіянальнай групоўцы войскаў, Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі расійскія ваенныя знаходзяцца не для таго, каб нападаць на Украіну. Яны праходзяць баявое зладжванне з беларускімі ваеннаслужачымі, каб быць гатовымі разам у выпадку неабходнасці адбіваць агрэсію супраць Беларусі. "Калі раптам будзе ўчынена агрэсія супраць Беларусі, мы з Прэзідэнтам Пуціным дамовіліся, гэта дывізія пераходзіць у маё распараджэнне і ўжо ваюе ў сумеснай групоўцы Беларусі і Расіі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
"У нас гэта ўсё прапісана, распісана, каб амерыканцы нас потым не папракнулі, што мы нешта хавалі. Мы дакладна разумеем, колькі будзе танкаў, БМП, колькасць людзей і гэтак далей, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Мы ж не скрываем, што сёння вялікая групоўка ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны перакінута ў Беларусь. Яны ў мяне на аэрадромах. Гэта было маё патрабаванне строгае: як бы ні было складана ва Украіне, але тое, што прадпісана ў сумесную групоўку, павінна быць у Беларусі. Хаця б перыядычна. Ваенныя лётчыкі, калі яны тут базіруюцца, павінны трэніравацца. Як амерыканцы лятаюць уздоўж нашай граніцы ў Польшчы, так і мы сёння з расіянамі лятаем уздоўж і ўпоперак нашай краіны. Мы абапіраемся на авіяцыйную разведку Расіі, і гэты разведвальны самалёт А-50 таксама сюды перакінуты. Вы бачылі, як лятаюць разведчыкі ЗША ўздоўж нашай граніцы. Блізка не падыходзяць, але шпіёняць. Мы ў адказ лятаем, трэніруем нашу групоўку. І так далей будзе".
"Таму мы і гэту тэму, вядома, закранём. Закрытых тэм няма. Мы павінны цяпер рэагаваць на любы віск, піск і любое слова", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.