Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Снж 2018

Лукашэнка расказаў, якія пытанні хоча абмеркаваць на саміце ЕАЭС у Санкт-Пецярбургу

Лукашэнка расказаў, якія пытанні хоча абмеркаваць на саміце ЕАЭС у Санкт-Пецярбургу

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўразійскі эканамічны саюз не можа існаваць без свабоднага руху рабочай сілы, капіталаў, паслуг і тавараў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 24", паведамляе БЕЛТА.

"Я палячу ў Пецярбург для таго, каб традыцыйна сустрэцца напярэдадні новага года з кіраўнікамі дзяржаў і абмеркаваць пры ўсім іншым актуальныя пытанні. Калі гаварыць пра наша супрацоўніцтва з Расіяй у рамках Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС, у мяне адна праблема: мы дамаўляліся аб свабодным руху рабочай сілы, капіталаў, паслуг, тавараў і гэтак далей. Без гэтага не можа быць ЕАЭС і нават Мытнага саюза", - перакананы Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што краіны дамаўляліся і аб роўных умовах гаспадарання для ўсіх суб'ектаў, аб адзіных рынках. Усе гэтыя дамоўленасці трэба выконваць і ажыццяўляць, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Усе чамусьці кажуць: вось, Лукашэнка ўсё пра гэтыя газ, нафту і гэтак далей. Для нас важна, каб мы са смаленскім, маскоўскім, піцерскім прадпрыемствамі працавалі ў роўных умовах. Тады ствараецца канкурэнтаздольнасць нармальная, - адзначыў беларускі лідар. - Што такое, калі прадпрыемства ў Казахстане або Расіі працуе ў лепшых умовах, чым нашы? Гэта значыць, на нашых прадпрыемствах з часам можна паставіць крыж".

Ён прывёў у прыклад кошт энерганосьбітаў: для беларускіх прадпрыемстваў цана на газ у некалькі разоў вышэйшая, чым для расійскіх. Гэта адмоўна ўплывае на эканоміку як саміх вытворцаў, так і ўсёй Беларусі. "І зарплата тады ў людзей не атрымліваецца такая, як у Расіі. Гэта значыць розныя ўмовы. Я з гэтым еду перш за ўсё", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Яшчэ адна з праблем, якая непакоіць Беларусь, датычыцца размеркавання ўвазных мытных пошлін для краін ЕАЭС. "Два гады прайшло, мы паглядзелі: так, недаатрымліваем пэўную суму. Мы разумеем, за кошт каго. Расія таксама крыху недаатрымлівае гэтых сродкаў. Таму мы і гаворым: давайце, як тады дамаўляліся, - праз два гады вяртаемся і глядзім, што па факце", - адзначыў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, сёння ўсе бакі згодны, што гэтыя нормы трэба карэкціраваць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі