10 снежня, Барысаў /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, дзе ў Беларусі плануюць размясціць расійскія ракетныя комплексы "Арэшнік". Аб гэтым ён заявіў у час рабочай паездкі ў Барысаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Усё гэта прадумана сёння. Мы цяпер думаем, дзе, на якіх плошчах размясціць гэту зброю. У нас ад размяшчэння стратэгічных ядзерных ракет пляцоўкі захаваны", - сказаў Прэзідэнт.
Ён заўважыў, што ў тым ліку таму праціўнікі яго сталі называць дыктатарам: "Ды не таму, што я дыктатар, а таму, што я рабіў тое, што ім не падабаецца. Але гэта, бачыце, спатрэбілася".
"У нас дзясяткі тры такіх пляцовак. Вось мы выберам, таму што там мінімальная адлегласць да аб'ектаў паражэння павінна быць. Размесцім і нацэлім. Вы, напэўна, заўважылі, што мая ўмова Пуціну была адна: "Цэлі вызначаць будзем мы ў Беларусі, не расіяне. Але эксплуатаваць дапаможаце". Гэта значыць, разам будзем націскаць на кнопку, не дай бог, калі гэта трэба. Але цэлі будзем вызначаць мы. Пагадзіўся", - дадаў Прэзідэнт.