30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння раніцай правёў шэраг тэлефонных размоў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Галоўная тэма - сітуацыя ў Афганістане. "Кансультацыі па пытаннях, якія вынесены на пасяджэнне АДКБ у Душанбэ. Плюс выпрацоўка агульнай пазіцыі па Афганістане", - адзначылі ў прэс-службе.
Перш-наперш гэту тэму падрабязна абмеркавалі з Прэзідэнтам Таджыкістана, далей адбылася размова з Прэзідэнтам Расіі. Крыху пазней запланавана размова з калегам з Узбекістана.