8 жніўня /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў будаўнічага комплексу з надыходзячым прафесійным святам - Днём будаўніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гісторыя айчыннай будаўнічай індустрыі памятае нямала прыкладаў самаадданай працы, што выклікаюць пачуццё гонару і шчырага захаплення. Людзі, якія выбралі гэту прафесію, заўсёды карысталіся заслужанай павагай у грамадстве. У многім дзякуючы іх таленту і старанню мяняецца аблічча нашай Беларусі, узводзяцца камфортныя мікрараёны, утульныя дзіцячыя сады і школы, сучасныя спартыўныя арэны", - адзначыў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што работнікі будаўнічага комплексу ўносяць значны ўклад у дынамічнае развіццё эканомікі, пашыраючы геаграфію экспарту сваіх паслуг.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што багатая архітэктурная спадчына і ўласцівае беларускаму народу імкненне да стварэння заўсёды будуць натхняць сучаснае пакаленне будаўнікоў на рэалізацыю новых задач і амбіцыйных праектаў, а дасягнутыя поспехі стануць асновай для выхавання дастойных пераемнікаў.