Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Лют 2017

Лукашэнка прывёў да прысягі суддзю Канстытуцыйнага суда Беларусі

Лукашэнка прывёў да прысягі суддзю Канстытуцыйнага суда Беларусі2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння прывёў да прысягі суддзю Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Віктара Рабцава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля прынясення суддзёй прысягі Прэзідэнт уручыў Віктару Рабцаву пасведчанне суддзі Канстытуцыйнага суда і падарачны экзэмпляр Канстытуцыі Беларусі. На цырымоніі таксама прысутнічалі старшыні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў.

Лукашэнка прывёў да прысягі суддзю Канстытуцыйнага суда БеларусіАляксандр Лукашэнка пажадаў Віктару Рабцаву поспехаў на новай адказнай пасадзе. "Вы ў нас выдатны вучоны, практык. Думаю, што Канстытуцыйны суд у вашай асобе набудзе дастойнага эксперта і змагара за правы нашых людзей, вартавога выканання Канстытуцыі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка прывёў да прысягі суддзю Канстытуцыйнага суда БеларусіПрэзідэнт таксама адзначыў важнасць традыцыі публічнага прынясення прысягі суддзямі Канстытуцыйнага суда. "Самае галоўнае, гэта лішні раз нагадвае ўсім нам у краіне і за яе межамі аб дэмакратычнасці нашага дзяржаўнага ладу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Як адзначыў Віктар Рабцаў у размове з журналістамі, прынясенне прысягі яшчэ раз падкрэслівае значнасць і ролю Канстытуцыйнага суда як асаблівага органа, прызначанага абараняць канстытуцыйны лад, правы і свабоды грамадзян, забяспечваць вяршэнства Канстытуцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі