Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Ліп 2019

Лукашэнка прысвоіў генеральскія званні

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня падпісаў указы аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Чарговае воінскае званне генерал-маёра прысвоена палкоўнікам Уладзіславу Будзіку, Леаніду Касінскаму, Ігару Бурмістраву і Алегу Мішчанку.

Палкоўнікам юстыцыі Андрэю Лісу і Сяргею Паско прысвоены чарговыя спецыяльныя званні генерал-маёра юстыцыі. Палкоўніку міліцыі Аляксандру Васільеву і палкоўніку ўнутранай службы Анатолю Даўгалеўцу прысвоены чарговыя спецыяльныя званні генерал-маёра міліцыі і ўнутранай службы адпаведна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі