4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Воінскае званне генерал-маёра прысвоена Аляксандру Шкірэнку, Аляксандру Караву, Сяргею Феакціставу і Сяргею Церабаву.
Вадзіму Сіняўскаму, Аляксандру Кавальчуку і Івану Падгурскаму прысвоена спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі.
Спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі прысвоена Аляксандру Рахманаву і Уладзіміру Шалухіну.
Пракурору Брэсцкай вобласці Віктару Клімаву прысвоены класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3 класа.-0-