Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Крс 2016

Лукашэнка прыняў з дакладам дзяржсакратара Савета бяспекі

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 красавіка прыняў з дакладам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Станіслава Зася. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы быў праінфармаваны аб рабоце сілавога блока, якая ажыццяўляецца ў штатным рэжыме.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся сітуацыяй на дзяржаўнай граніцы. Паводле ацэнкі дзяржсакратара, абстаноўка на рубяжах краіны спакойная. Пры гэтым больш дэталёва Станіслаў Зась спыніўся на пэўных цяжкасцях, якія ёсць на літоўскім напрамку граніцы. У прыватнасці, адзначыў наяўнасць чэргаў, якія ўтвараюцца па сезонных прычынах. З улікам гэтага, як было даложана, прынята рашэнне ўзмацніць работу ў адпаведных пунктах пропуску.

У ходзе даклада асобна разгледжана тэма, якая датычыцца сітуацыі на паўднёвым напрамку граніцы, што выклікае пэўны неспакой. Пры гэтым, як запэўніў Станіслаў Зась, сітуацыя і там знаходзіцца пад кантролем.

Размова ішла таксама аб абстаноўцы ўнутры Беларусі. Паводле ацэнкі дзяржсакратара, бяспека грамадзян забяспечваецца, крымінагенная сітуацыя не пагаршаецца, пры гэтым зніжаецца колькасць асабліва цяжкіх злачынстваў і крадзяжоў. Акрамя таго, абмяркоўвалася выкананне даручэнняў Прэзідэнта па ўмацаванні грамадскай бяспекі ў сельскай мясцовасці.

У ходзе даклада Станіслаў Зась асобна закрануў дзеянні МНС па выкананні папераджальных мерапрыемстваў у сувязі з магчымымі паводкамі і адзначыў, што сітуацыя не выклікае апасенняў. Таксама кіраўнік дзяржавы праінфармаваны аб праведзенай рабоце па кантролі за падрыхтоўкай сельгастэхнікі да пасяўной кампаніі.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў узмацніць дзейнасць сілавога блока па забеспячэнні бяспекі грамадзян.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі