29 верасня, Нью-Ёрк /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у прыёме ад імя Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Барака Абамы ў гонар кіраўнікоў дэлегацый на 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На гэтым завяршаецца рабочы візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў ЗША.
Прэзідэнт Беларусі 27 і 28 верасня выступіў з трыбуны Генасамблеі ААН, выклаўшы нацыянальную пазіцыю Беларусі па ўстойлівым развіцці і прадставіўшы падыходы краіны да вырашэння найбольш актуальных і вострых міжнародных праблем сучаснасці. Аляксандр Лукашэнка правёў таксама шэраг двухбаковых сустрэч з лідарамі іншых дзяржаў, кіраўніцтвам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.