2 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі "Малітва за Беларусь", якая адбудзецца 2 кастрычніка каля Храма-помніка ў гонар Усіх святых. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У крыпце Храма-помніка пройдзе цырымонія закладкі капсул з зямлёй з месц пахавання беларускіх воінаў, якія загінулі далёка ад Радзімы. Кіраўнік дзяржавы таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій, нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў, дыпламатычнага корпуса.