6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у мерапрыемствах трэцяга Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў Мінску.
Чакаецца, што кіраўнік беларускай дзяржавы 8 чэрвеня выступіць на пленарным пасяджэнні форуму. Як паведаміла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, у гэты ж дзень запланавана двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Яна адбудзецца ў Палацы Незалежнасці.
Прэзідэнты абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, узаемадзеянне ў інтэграцыйных аб'яднаннях, міжнародную праблематыку.