Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Май 2018

Лукашэнка прыме ўдзел у форуме "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх"

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 мая прыме ўдзел у міжнародным форуме "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх". Аб гэтым паведаміў сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на адкрыцці форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па запрашэнні арганізатараў удзельнікам пленарнай сесіі канферэнцыі стане Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Вы атрымаеце магчымасць з першых вуснаў пачуць падыходы кіраўніка нашай дзяржавы да сучаснай міжнароднай палітыкі і пытанняў рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі", - сказаў Уладзімір Макей.

Ён упэўнены, што выступленне Прэзідэнта паслужыць штуршком для далейшых зацікаўленых дыскусій, у тым ліку за рамкамі форуму.

Форум "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх" праходзіць у Мінску 23-25 мая. Яго арганізатарам выступіла экспертная ініцыятыва "Мінскі дыялог".

Мерапрыемства павінна пакласці пачатак штогадоваму адкрытаму і маштабнаму дыялогу паміж вядучымі экспертамі з Усходняй Еўропы, Еўрапейскага саюза, Расіі, ЗША і Кітая. Мінск прадаставіць якасна новую пляцоўку для дыскусій аб сучасным і будучым рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі.

У гэтым форуме прымаюць удзел 350 экспертаў і афіцыйных асоб з больш як 40 краін. Сярод спікераў - генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер, намеснік памочніка генсакратара НАТА па палітычных пытаннях і палітыцы бяспекі Джэймс Апатурай, экс-генсакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа, генеральны дырэктар сакратарыята Савета дзяржаў Балтыйскага мора Майра Мора, экс-старшыня Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Крысцін Мутанен.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі