20 верасня, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У аэрапорце кіраўніка дзяржавы сустракалі губернатар Краснадарскага края Веніямін Кандрацьеў, мэр Сочы Анатоль Пахомаў.
Як паведамлялася, 21 верасня пройдуць беларуска-расійскія перагаворы на вышэйшым узроўні з удзелам членаў урадаў дзвюх краін. Прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама правядуць двухбаковую сустрэчу ў фармаце сам-насам.
Бакі абмяркуюць развіццё адносін у сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці, праблематыку гандлёва-эканамічнага і фінансавага ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва ў нафтагазавай сферы, па саюзнай і інтэграцыйнай тэматыцы.