28 мая, Ісламабад /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з двухдзённым афіцыйным візітам у Пакістан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У аэрапорце Ісламабада адбылася цырымонія сустрэчы беларускага лідара. Кіраўніка дзяржавы сустракаў прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф.
Аляксандр Лукашэнка сёння правядзе афіцыйныя перагаворы з Прэзідэнтам Пакістана
Мамнунам Хусэйнам. Заўтра праграмай візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Пакістан запланавана сустрэча з прэм'ер-міністрам гэтай краіны, падпісанне шэрага двухбаковых дакументаў.