Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Кст 2021

Лукашэнка: пры стварэнні агульнага рынку энергарэсурсаў неабходна ўлічваць інтарэсы ўсіх краін ЕАЭС

Лукашэнка: пры стварэнні агульнага рынку энергарэсурсаў неабходна ўлічваць інтарэсы ўсіх краін ЕАЭС
Фота з архiва

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры стварэнні агульнага рынку энергарэсурсаў неабходна ўлічваць інтарэсы ўсіх краін - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў шырокім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасяджэнні ў шырокім складзе лідарам краін ЕАЭС трэба будзе прыняць адзін з ключавых дакументаў сустрэчы - рашэнне аб пераходзе да другога этапу стварэння агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў. Ён прадугледжвае падрыхтоўку да 2023 года праектаў правіл гандлю і правіл біржавых таргоў гэтымі прадуктамі Да 2024 года плануецца распрацаваць міжнародны дагавор аб фарміраванні агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў.

"Пры гэтым, імкнучыся да стварэння агульнага рынку энергарэсурсаў, неабходна ўлічваць інтарэсы ўсіх дзяржаў - членаў нашага саюза. Толькі такім чынам мы зможам забяспечыць яго ўстойлівасць і даўгавечнасць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Далейшае развіццё ЕАЭС беларускі бок звязвае з поўнай і своечасовай рэалізацыяй Стратэгіі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года.

"Важна ўжо цяпер сканцэнтравацца на выкананні мер, прадугледжаных гэтым дакументам. Толькі ў гэтым выпадку да 1 студзеня 2025 года мы атрымаем поўнафарматны эканамічны саюз з адзінымі рынкамі тавараў, паслуг, капіталаў і працоўных рэсурсаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі