15 мая, Пекін /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на палях форуму "Адзін пояс і адзін шлях", што прайшоў у Пекіне 14-15 мая, правёў перагаворы з кіраўніцтвам шэрага краін Афрыкі, Азіі, Еўропы і Лацінскай Амерыкі. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Адбыліся вельмі грунтоўныя абмены думкамі і перагаворы з прэм'ер-міністрам Пакістана і Прэзідэнтам Турцыі. Акрамя гэтага, быў шэраг кантактаў на палях форуму з кіраўнікамі дзяржаў з Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, - сказаў Уладзімір Макей. - Прэзідэнт сустрэўся з прадстаўнікамі некаторых еўрапейскіх краін. Вельмі добрая размова адбылася з кіраўніцтвам Кеніі, Камбоджы, Эфіопіі, з кіраўніцтвам В'етнама".
Паводле слоў міністра, такія мерапрыемствы, як форум "Адзін пояс і адзін шлях", з'яўляюцца добрай магчымасцю, каб сустрэцца з лідарамі дзяржаў і абмеркаваць бягучы стан і перспектывы двухбаковых адносін. "Кантакты былі вельмі грунтоўныя і шырокія", - падкрэсліў ён.