21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы павіншаваў свайго казахстанскага калегу з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах. Аляксандр Лукашэнка і Касым-Жамарт Такаеў абмеркавалі перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва на будучыню.
Прэзідэнт Казахстана з удзячнасцю прыняў віншаванне. Ён асобна падзякаваў за канструктыўную, адкрытую і сумленную работу беларускім наглядальнікам, ацэнку праведзеных выбараў.