1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Турцыі Аляксандра Лукашэнкі і Рэджэпа Таіпа Эрдагана адбылася ў панядзелак вечарам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Галоўнай тэмай размовы сталі падзеі ў цэнтры Еўропы і ў сувязі з гэтым пытанні вайны і міру.
У дэталях беларускі і турэцкі лідары абмеркавалі канфлікт ва Украіне, а таксама расійска-ўкраінскія перагаворы, якія пачаліся 28 лютага ў Беларусі, і нацэленасць на садзейнічанне мірнаму працэсу.
Прэзідэнт Турцыі заявіў аб гатоўнасці ўсяляк садзейнічаць урэгуляванню канфлікту ва Украіне. Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу адзначыў, што гэта пазіцыя поўнасцю супадае з беларускай.
Акрамя таго, значную частку часу ў размове, якая доўжылася больш за гадзіну, удзялілі пытанням санкцыйнай палітыкі з боку Захаду ў адносінах да Беларусі і Расіі.