Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Снж 2015

Лукашэнка правёў сустрэчы са старшынёй Нацыянальнага сходу і прэм'ер-міністрам В'етнама

9 снежня, Ханой /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіцца з дзяржаўным візітам у В'етнаме, правёў сёння сустрэчы са старшынёй Нацыянальнага сходу В'етнама Нгуен Шынь Хунгам і прэм'ер-міністрам гэтай краіны Нгуен Тан Зунгам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніцтва В'етнама высока ацаніла ўзровень супрацоўніцтва паміж Беларуссю і В'етнамам і выказала ўпэўненасць, што гэты візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў В'етнам і вынікі перагавораў на вышэйшым узроўні нададуць новы імпульс развіццю двухбаковых адносін.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што Беларусь і В'етнам могуць значна дадаць у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, калі рэалізуюць усе дамоўленасці, дасягнутыя ў гэтыя дні бакамі.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу са старшынёй Нацыянальнага сходу В'етнама Нгуен Шынь Хунгам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з прэм'ер-міністрам гэтай краіны Нгуен Тан Зунгам

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі