6 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння правёў сустрэчу з расійскай алімпійскай чэмпіёнкай па мастацкай гімнастыцы Алінай Кабаевай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сустрэча адбылася ў Палацы Незалежнасці пасля ўрачыстага адкрыцця ў Мінску Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы (Палаца гімнастыкі), дзе прысутнічала і знакамітая расіянка.
Аляксандр Лукашэнка і Аліна Кабаева ў ходзе прыкладна паўтарагадзіннай размовы падрабязна абмеркавалі апошнія падзеі ў спорце з акцэнтам на мастацкую гімнастыку.
Для спартсменкі таксама правялі кароткую экскурсію па Палацы Незалежнасці.