29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе выкінуць з галавы думкі аб магчымасці "майдана" ў Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы сёння заявіў у час адкрытага дыялогу з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Калі ў некага ў галаве ёсць такая шалёная думка, што ў Беларусі магчымы або будзе "майдан", чым раней вы гэта з галавы выкініце, тым будзе лепш. Ніколі ў Беларусі "майдана" не будзе", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на пасадзе Прэзідэнта ў яго дастаткова паўнамоцтваў і сіл, каб прадухіліць братазабойчую бойню. "Нікому - ні вам, ні мне, ні прысутным тут, ні тым, хто нас слухае, - "майдан" не патрэбен. Ёсць асобныя адмарозкі. Але на гэта ёсць і ўлада, каб нейтралізаваць іх і не дапусціць стральбы адзін у аднаго. Ваяваць унутры Беларусі нікому не будзе дазволена", - рэзюмаваў беларускі лідар.