8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што калі б парламентарыі Беларусі і Расіі ўзялі тэму супрацоўніцтва органаў мясцовага самакіравання пад свой патранаж, то зрабілі б вялікую справу. Такое меркаванне ён выказаў 8 чэрвеня на пленарным пасяджэнні ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мясцовае самакіраванне неяк часам з поля зроку цэнтральных органаў улады знікае", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
"Калі вы палічыце патрэбным узяць гэта пад свой кантроль, мы ў Беларусі будзем гэта толькі вітаць", - сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да парламентарыяў.
Аляксандр Лукашэнка назваў добрай практычнай справай, якая дапамагае ўмацоўваць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, форумы рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Куратарамі іх правядзення выступаюць верхнія палаты парламентаў дзвюх краін.