4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Гатабаю Раджапаксу з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што больш як за 70 гадоў незалежнасці Шры-Ланка ператварылася ва ўплывовага ўдзельніка міжнародных адносін.
"Мінск і Каломба аб'ядноўваюць імкненне да міру і стабільнасці, супадзенне пазіцый па важнейшых пытаннях глабальнага парадку дня. Упэўнены, што пашырэнне нашых двухбаковых сувязей у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах на прынцыпах узаемадапаўняльнасці і сумеснай выгады зможа надаць дадатковы імпульс развіццю абедзвюх дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.