Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Ліп 2021

Лукашэнка прапанаваў распрацаваць стратэгію інтэграцыі Саюзнай дзяржавы да 2030 года

Лукашэнка прапанаваў распрацаваць стратэгію інтэграцыі Саюзнай дзяржавы да 2030 года

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час выступлення на пленарным пасяджэнні VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі прапанаваў распрацаваць доўгатэрміновую стратэгію інтэграцыі Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У 2022 годзе завяршаецца рэалізацыя прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач развіцця Саюзнай дзяржавы, якія традыцыйна зацвярджаюцца на чатыры гады.

"Прапаную разгледзець магчымасць падрыхтоўкі доўгатэрміновай стратэгіі інтэграцыі Саюзнай дзяржавы (напрыклад, да 2030 года), напоўніць яе канкрэтнымі праектамі з улікам ключавых прыярытэтаў і вектараў развіцця", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У якасці перспектыўнай сферы для ўзаемадзеяння ён назваў далейшае развіццё прамысловай інтэграцыі. Прэзідэнт прывёў у прыклад вытворчасць інтэгральных схем. Паводле яго слоў, гэта пытанне кіраўнікі дзяржаў абмяркоўвалі раней.

"Нам гэта вельмі важна. Мы, на жаль, пасля распаду Савецкага Саюза крыху падразвалілі нашы прадпрыемствы, якія займаліся інтэгральнымі схемамі і ў Беларусі, і ў Расіі. Але мы дамовіліся, што ў нас задзел нядрэнны, і мы рэанімуем гэтыя прадпрыемствы. Яны будуць працаваць у бліжэйшыя гады на самым высокім узроўні. Як сказаў Прэзідэнт (Уладзімір Пуцін. - Заўвага БЕЛТА), немагчымы без гэтых прадпрыемстваў ніякія высокатэхналагічныя прадукты: ні ў космасе, ні ў абароне, ні ў іншых галінах. Мы вельмі сур'ёзна над гэтым праектам з расіянамі працуем", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі