7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Кот-д'Івуар Аласана Драмана Уатару з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўдзяляе вялікую ўвагу ўмацаванню дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, і пацвердзіў гатоўнасць да плённай сумеснай работы ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых галінах.
"Беларусь мае значны патэнцыял у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, сферах аховы здароўя, будаўніцтва, адукацыі, - гаворыцца ў віншаванні. - Мы зацікаўлены пастаўляць у Кот-д'Івуар якасныя тавары, ужо добра вядомыя ў свеце: прадукты харчавання, угнаенні, розныя віды тэхнікі, медыцынскія прэпараты".
Прэзідэнт прапанаваў прыкласці ўсе намаганні для пошуку перспектыўных сумесных праектаў, якія будуць садзейнічаць доўгатэрміноваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю Кот-д'Івуара і падтрыманню ўстойлівасці ў рэгіёне Заходняй Афрыкі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аласану Драману Уатару моцнага здароўя, шчасця і поспехаў, а народу Кот-д'Івуара - працвітання і дабрабыту.