4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя жыхароў краіны і сябе асабіста павіншаваў народ Злучаных Штатаў Амерыкі з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У гэты святочны дзень жадаю ўсім амерыканцам простых рэчаў, якія зразумелы кожнаму і аб'ядноўваюць усіх людзей незалежна ад ўзроўню дабрабыту і колеру скуры: моцнага здароўя, міру, стабільнасці і веры ў лепшую будучыню, якая магчыма, толькі калі мы будзем імкнуцца да гэтага разам", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што трэба забыць пра рознагалоссі, якія расколваюць сем'і, грамадствы, цэлыя кантыненты, і аб'яднаць намаганні з мэтай пошуку выйсця з сённяшняй вельмі трывожнай і небяспечнай сітуацыі. "Толькі так нашы народы ў інтарэсах сваіх дзяцей і ўнукаў, у імя агульнага дома - усёй планеты, у імя жыцця змогуць справіцца з існуючымі супярэчнасцямі".