15 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў - удзельніц АДКБ пракаменціраваў заявы аб магчымасці ўрэгулявання канфлікту ва Украіне без мінскага фармату, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў якасці месца правядзення сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі была выбрана гістарычная зала, дзе праходзілі перагаворы лідараў краін "нармандскай чацвёркі" і выпрацоўваліся гістарычныя мінскія пагадненні, якія, на жаль, не ў поўным аб'ёме рэалізуюцца. "І, як я бачу, у апошні тыдзень пачалі падпадаць пад уздзеянне ўжо атак з боку тых дзяржаў, якія павінны былі б сесці за стол перагавораў і далучыцца да гэтага фармату", - адзначыў беларускі лідар.
"Ужо ідуць намёкі, што можна і без мінскага фармату абысціся, знайсці нейкія іншыя спосабы ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту, - сказаў Прэзідэнт Беларусі. - Можна, вядома. Але пачынаць спачатку заўсёды складаней, чым прадаўжаць добрую справу".