20 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў тэму стварэння ў Беларусі цэнтраў часовага ўтрымання мігрантаў. Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння пры зацвярджэнні рашэння на ахову Дзяржаўнай граніцы Беларусі органамі пагранслужбы ў 2017 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У нас ёсць нейкія пагадненні з ЕС па міграцыі. Яны нібыта выдзяляюць нам сродкі на добраўпарадкаванне месц знаходжання мігрантаў. Я хацеў бы пачуць вашу ацэнку ў гэтым плане і ацэнку нашых дамоўленасцей, дзеянняў. Што на сённяшні дзень зроблена, і што мы будзем рабіць?" - пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.
"Хачу гэта сказаць яшчэ таму, што, зноў жа, у сродках масавай інфармацыі, я гляджу, некаторыя нашы асабліва "свядомыя" крычаць аб тым, што мы ледзь ці не ператвараем Беларусь у "адстойнік", - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Хачу папярэдзіць, што ніякага "адстойніка" ў Беларусі быць не павінна. Нам чужыя мігранты тут не патрэбны".
"Калі нехта ў гэтым зацікаўлены, то грошы павінны выдзяляцца не толькі пад стварэнне такіх пунктаў і паселішчаў для незаконных мігрантаў, але і іх далейшую экстрадыцыю. Нам яны тут не патрэбны. Гэта трэба мець на ўвазе", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Таму пакуль далёка ў гэтым плане мы не зайшлі, калі ёсць нейкая небяспека, мы павінны неадкладна прыпыніць такія працэсы. Калі гэта неабходна", - рэзюмаваў Прэзідэнт.