Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Чэр 2024

Лукашэнка: прадстаўнікі Мальтыйскага ордэна бачылі шмат пакут ахвяр ваенных дзеянняў

Лукашэнка: прадстаўнікі Мальтыйскага ордэна бачылі шмат пакут ахвяр ваенных дзеянняў
Фота з архiва

24 чэрвеня, Мінск /Кар.БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Князя і Вялікага магістра Суверэннага Ваеннага Ордэна Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаса і Мальты Фра Джона Данлэпа з Днём Святога Іаана Хрысціцеля. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У час сваёй гуманітарнай дзейнасці прадстаўнікі Мальтыйскага ордэна бачылі шмат болю і пакут ахвяр ваенных дзеянняў. Страты і нягоды перажывала і ваша краіна, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Сёлета мы адзначаем 80-годдзе вызвалення ад нацызму, у агні барацьбы з якім загінуў кожны трэці беларус. Менавіта таму заклікаем усе дзяржавы да міру, дыялогу, узаемадзеяння з адкрытым сэрцам і чыстай душой. У сучасным свеце, ахопленым канфліктамі і варожасцю, гэты заклік набывае асаблівае значэнне. Толькі паразуменне, перагаворы, гатоўнасць слухаць і ўменне чуць адзін аднаго дапамогуць нам пабудаваць мірную будучыню для нашчадкаў".

Прэзідэнт пажадаў Фра Джону Данлэпу здароўя і даўгалецця, Мальтыйскаму ордэну - працвітання.

"Будзем рады вітаць Вас на гасціннай беларускай зямлі, дзе Вы заўсёды знойдзеце падтрымку канструктыўных, стваральных ініцыятыў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі