14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка плануе ў бліжэйшы час сустрэцца з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з палітычным і дзяржаўным дзеячам Украіны Аляксандрам Марозам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння гвалтам крычаць: "Калі выведзеце войскі? (расійскія з Беларусі. - Заўвага БЕЛТА)". Слухайце, гэта наша справа з Пуціным, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Мы ў бліжэйшы час сустрэнемся і прымем рашэнне, калі, у якія тэрміны, па якім графіку выводзіць адсюль Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі. Гэта наша справа".