25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Поспехі Беларусі заўсёды раздражнялі і правакавалі Захад на неадэкватныя дзеянні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні-нарадзе з Нацыянальнай акадэміяй навук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Так склалася гістарычна: нашы поспехі, зразумела, не на радасць нашым канкурэнтам, перш за ўсё геапалітычным. Навука - таксама сфера канкурэнцыі. Нашы дасягненні заўсёды раздражнялі і правакавалі так званы калектыўны Захад на неадэкватныя ў адносінах да Беларусі паводзіны і дзеянні, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Аднак наперакор санкцыям, з якімі мы жывём і развіваемся ў гэты час, мы шмат чаго дасягнулі. Цяпер сітуацыя ўскладняецца і пандэміяй кавіду, новым вітком эканамічнага, палітычнага шантажу, нагнятаннем ваеннай істэрыі на беларускіх граніцах".
У той жа час Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускіх вучоных ніколі не спынялі цяжкасці, яны заўсёды матывавалі, дапамагалі вырашаць, здавалася б, невыканальныя задачы.
"Цяпер мы бачым, якія глабальныя змяненні адбываюцца ў інфармацыйнай і тэхнічнай сферах. Веды і тэхналогіі абнаўляюцца імкліва. Хто ў гэтай гонцы прайграе - рызыкуе страціць усё, у тым лку і краіну. Па сутнасці, у нас няма іншага выбару - мы павінны быць сярод лідараў. Гэта, паважаныя вучоныя, пытанне не толькі вашых навуковых амбіцый, але і захавання нашай дзяржаўнасці і беларускай нацыі. Не выб'емся ў лідары, адстанем, спынімся - упадзём, затопчуць", - падкрэсліў Прэзідэнт.