15 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Сербія Аляксандра Вучыча з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ваша краіна дасягнула значных поспехаў у справе ўмацавання сваёй незалежнасці і суверэнітэту, эканамічнага прагрэсу і павышэння дабрабыту грамадзян", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што заснаванае на ўзаемным даверы і падтрымцы рознабаковае плённае супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі, якія ў гэтым годзе адзначаюць 25 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін, будзе і ў далейшым служыць інтарэсам дзвюх дзяржаў.