Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Кст 2019

Лукашэнка плануе да канца года наведаць ЕС

Лукашэнка плануе да канца года наведаць ЕС

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка плануе да канца года наведаць ЕС. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей паведаміў сёння журналістам у кулуарах форуму "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Я спадзяюся, што ў гэтым годзе мы зробім паўнацэнны візіт на прастору Еўрапейскага саюза", - сказаў Уладзімір Макей.

Міністр адзначыў, што інфармацыя аб візіце кіраўніка дзяржавы стане вядома пазней. "Мы заўсёды гаварылі аб тым, што візіт не павінен быць дзеля візіту. Ён можа быць зроблены тады (і гэта наш прынцыповы падыход), калі ён падрыхтаваны, калі мы чакаем канкрэтных важных вынікаў ад гэтага візіту ў плане развіцця гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, палітычнага, гуманітарнага супрацоўніцтва і гэтак далей", - падкрэсліў ён.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі