Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Крс 2019

Лукашэнка перагаварыў па тэлефоне з Мацвіенка і асабіста павіншаваў яе з юбілеем

Лукашэнка перагаварыў па тэлефоне з Мацвіенка і асабіста павіншаваў яе з юбілеем
Фота з архіву

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 красавіка перагаварыў па тэлефоне са старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі Валянцінай Мацвіенка і асабіста павіншаваў яе з юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Нягледзячы на ўрачыстасць падставы, нямала ўвагі ў размове было ўдзелена абмеркаванню беларуска-расійскіх адносін.

Як паведамлялася, напярэдадні юбілею Прэзідэнт узнагародзіў Валянціну Мацвіенка ордэнам Францыска Скарыны за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй. Раней яна таксама была ўзнагароджана ордэнам Дружбы народаў.

Гэта сведчыць аб тым, што Валянціна Мацвіенка заўсёды з'яўлялася і з'яўляецца надзейнай прыхільніцай беларуска-расійскіх адносін, што было яшчэ раз падкрэслена ў час тэлефоннай размовы. Спікер Савета Федэрацыі заўсёды з вялікай цеплынёй адзывалася аб Беларусі і дапамагала ў развіцці дружалюбных сувязей і рэалізацыі канкрэтных праектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі