27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Малдовы Мікалая Цімофці з нагоды Дня Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што традыцыйна дружалюбныя адносіны паміж Беларуссю і Малдовай, заснаваныя на даверы і павазе, будуць і ў далейшым з’яўляцца асновай для пашырэння двухбаковых сувязей і ўмацавання ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.