20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад, ветэранаў мытнай службы Беларусі з Днём мытніка і 25-годдзем з дня ўтварэння мытнай службы Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"На працягу чвэрці стагоддзя вы пільна кантралюеце знешнегандлёвыя таварныя патокі краіны, укараняеце сучасныя тэхналогіі надгляду, ствараеце спрыяльныя ўмовы для добрасумленных удзельнікаў знешнеэканамічных сувязей, процідзейнічаеце трансгранічнай злачыннасці і кантрабандзе", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што беларускія мытнікі і ў далейшым будуць дастойна выконваць свой службовы абавязак, правільна і аператыўна вырашаць дзяржаўныя задачы па абароне эканамічных інтарэсаў рэспублікі.