28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Чэхіі з нацыянальным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Беларускі лідар адзначыў, што 28 кастрычніка 1918 года ў гісторыі Чэхіі адбылася лёсавызначальная падзея, якая стала пачаткам пабудовы незалежнай чэхаславацкай дзяржавы.
"На працягу доўгага часу чэхаў і беларусаў аб'ядноўваюць каштоўны вопыт мірнага суіснавання, чалавечыя, гаспадарчыя і культурныя сувязі, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены ў наяўнасці сёння ў Мінска і Прагі магчымасцей для аднаўлення канструктыўнага супрацоўніцтва ў гандлёвай і гуманітарнай сферах. Беларускі бок да гэтага гатовы".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Чэхіі працвітання і ўпэўненасці ў будучыні. "Будзем рады вітаць вас у гасціннай Беларусі", - дадаў Прэзідэнт.