21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Намібія Хаге Гейнгаба з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні міждзяржаўных сувязей з Намібіяй на прынцыпах адкрытасці, роўнасці і ўзаемнай павагі.
"Упэўнены ў існаванні значнага патэнцыялу супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, які стане трывалым фундаментам для актывізацыі двухбаковага дыялогу", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Хаге Гейнгабу здароўя і поспехаў, а дружалюбнаму намібійскаму народу - міру і дабрабыту.