23 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Імператара Японіі Акіхіта і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём нараджэння Імператара. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у далейшым дынамічным развіцці плённага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Японіяй, якое заснавана на ўзаемным даверы і разуменні.