23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха Саіда Хусэйна Халіла аль-Сісі з нацыянальным святам - Днём Рэвалюцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Упэўнены, што створаныя за апошнія гады ўмовы для плённага супрацоўніцтва дадуць магчымасць дасягнуць новых поспехаў у палітычнай сферы, гандлі, прамысловасці, навуцы, культуры, турызме і іншых галінах на карысць абодвух народаў, а таксама ў мэтах забеспячэння міру, стабільнасці і прагрэсу", - гаворыцца ў віншаванні.