25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдалу II і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара."Упэўнены, што дружалюбныя беларуска-іарданскія адносіны і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва будуць паспяхова развівацца і ў далейшым", - гаворыцца ў віншаванні.