23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуна Хусэйна з нацыянальным святам - Днём Пакістана. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за апошнія гады адносіны паміж Беларуссю і Пакістанам прыкметна пашырыліся.
"Упэўнены, пры Вашай падтрымцы мы зможам і далей захоўваць пазітыўную тэндэнцыю развіцця беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва, паспяхова ўмацоўваць узаемавыгадныя сувязі дзеля дабрабыту грамадзян абедзвюх дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.